У Мінскім гарадзкім судзе 6 верасня адбудзецца разгляд скаргі Партыі БНФ на адмову ва ўключэнні вылучэнцаў ад партыі ў камісіі пры фарміраванні АВК у сталіцы. Таксама ў пятніцу Берасцейскі абласны суд разгледзіць скаргу на неўключэнне сябра Партыі БНФ Анатоля Сахарушы ў акруговую камісію Пружанскай выбарчай акругі №9.
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Тыдзень таму на сайце кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” выйшла публікацыя, у якой адзначаліся даволі жорсткія ўмовы па месцах для збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты ў Пружанскім раёне. Але мясцовы райвыканкам раптоўна змяніў сваё рашэнне.
Віцебскі абласны суд 4 верасня разгледзеў скаргу Партыі БНФ на неўключэнне старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Канстанціна Смолікава ў склад Віцебскай абласной камісіі і сябраў Партыі Тамары Карыза і Хрыстафора Жаляпава – ў акруговыя.
У аўторак, 3 верасня стала вядома, што ў некаторых назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” розных рэгіёнах Беларусі адзначаліся праблемы з допускам на першыя пасяджэнні акруговых выбарчых камісій, якія былі ўтвораныя ўчора.