У Брэсце другога верасня сфармавалі абласную і акруговыя выбарчыя камісіі. Сюрпрызаў не адбылося: прадстаўнікі дэмакратычных структур апынуліся за бартом выбарчых камісій. Акрамя прадстаўнікоў "Справядлівага Свету".
У Гомелі 2 верасня прайшло супольнае пасяджэнне Прэзідыума аблсавету і аблвыканкаму па фармаваннi Гомельскай абласной выбарчай камісіі і 17-ці акружных выбарчых камісій (АВК) вобласці. Паседжанне доўжылася каля дзьвух з паловай гадзін.
Аляксандр Кабанаў — блогер, лідар пратэстнага руху супраць адкрыцця ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» акумулятарнага завода, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі — будзе вылучацца ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
У Гародні адбылося супольнае паседжанне Прэзідыума Гарадзенскага аблсавету і Гарадзенскага аблвыканкаму па фармаваннi Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі і 13-ці АВК вобласці. У іх не ўвайшлі прадстаўнікі ні ад БНФ “Адраджэнне”, ні ад “Руху за Свабоду”, ні ад АГП, ні ад партыі БНФ.
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
2 верасня ў Гомельскім аблвыканкаме адбудзецца сумеснае пасяджэнне прэзідыума Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў і Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта па пытаннях стварэння ў рэгіёне тэрытарыяльнай (Гомельскай абласной) і акруговых выбарчых камісій.
Прайшло ўжо два тыдні, як стартавала кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Аднак у Віцебску не назіраецца заўважнай актывізацыі суб'ектаў выбарчага працэсу.
31 жніўня, у суботу, у Гарадзенскім абласным выканаўчым камітэце адбудзецца супольнае паседжанне прэзідыума Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта па стварэнні ў рэгіёне тэрытарыяльнай (Гарадзенскай абласной) і акруговых выбарчых камісій.