На пасяджэннях Мазырскай акруговай выбарчай камісіі №42 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія адбыліся 6 і 10 верасня, былі зарэгістраваныя некалькі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты.
У Магілёве і Віцебску 10 верасня праходзяць нарады з удзелам кіраўніцтва ЦВК, прадстаўнікоў аблвыканкама, старшыняў тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій. Гледзячы на склад удзельнікаў гэтых нарадаў, размова будзе весціся аб арганізацыі выбарчага працэсу па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
На пасяджэнні Барысаўскай гарадской выбарчай камісіі №62 назіральнік Алег Мацкевіч узняў пытанне наконт магчымасці весці фотаздымку. Пытанне вынеслі на галасаванне і адзінагалосна ўсе сябры камісіі выказаліся супраць.
6 верасня па краіне прайшоў разгляд шэрагу грамадзянскіх спраў па скаргах апазіцыйных партый і грамадскіх аб’яднанняў на неўключэнне іх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій. Скаргі падавалі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, “Рух за Свабоду”, Партыі БНФ і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).