Выбарчая камісія прыняла рашэнне пазбавіць акрэдытацыі назіральніка, які зняў на відэа спробу ўкінуць бюлетэнь. Гэта адбылося ў прысутнасці назіральнікаў АБСЭ. Пры галасаваньні ўстрымаўся толькі адзін з сябраў камісіі, піша "Радыё Свабода".
Два папярэджанні ў адзін дзень вынеслі назіральніку кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Аляксею Лойку. Ён назірае на выбарчым участку №390 і з’яўляецца доўгатэрміновым назіральнікам па Мінскай-Заходняй акрузе №102.