Кандыдат у дэпутаты па Нёманскай выбарчай акрузе №56 ад партыі АГП Сяргей Альшэўскі звярнуўся ў міліцыю з заявай аб тым, што на адным з участкаў для галасавання адзін член сям’і атрымаў бюлетэнь за другога члена сям’і і прагаласаваў.
Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына рэкамендавала газеце "Бабруйскае жыццё" апублікаваць праграму кандыдата ад АГП Аляксандра Комара, якую раней не надрукавалі з-за фразы «З Лукашэнкам у краіны няма будучыні".
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся з заявай у Пракуратуру Заводскага раёна Мінска з нагоды прымусу да датэрміновага галасавання з боку выкладчыцы БДЭУ, прыкметы якога праглядаюцца ў відэазапісе, размешчанага на сайце Радыё Свабода.
Як паведамляе назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова, на пяці выбарчых участках, размешчаных у сярэдняй школе №45 г. Віцебска, камісіі за 13 лістапада склалі пратаколы, у якіх суміравалі яўку выбаршчыкаў за два дні датэрміновага галасавання.