Як стала вядома, у перыяд пасля заканчэння выбараў былі распачатыя адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні больш чым двадцаці актыўных удзельнікаў пратэстных мірных акцый, якія адбываліся ў г. Мінску ў перыяд электаральнай кампаніі, ў тым ліку ў дачыненні да грамадзянаў, якія непасрэдна прымалі ўдзел у выбарах у якасці кандыдатаў у дэпутаты, давераных асобаў, сябраў ініцыятыўных груп.
Баранавічскі праваабаронца Сяргей Гоўша, які ў якасці назіральніка прысутнічаў на падліку галасоў на выбарчым участку №23 Баранавічскай-Усходняй акругі №6 сутыкнуўся з парушэннямі выбарчага заканадаўства. Свае заўвагі, сфармуляваныя ў тры галоўныя пытанні, ён накіраваў старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.
Валанцёра Праваабарончага цэнтру "Вясна" з Гародні Юрыя Пучко, які ўпершыню назіраў за парламенцкімі выбарамі, выдалілі з участку за тое, што ён хацеў добрасумленна выканаць свае абавязкі і паказаць беларускаму грамадству тое, што адбывалася на выбарчых участках. Юрый падзяліўся сваімі ўражаннямі ад назірання за падлікам галасоў з "Гарадзенскай Вясной".
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова, якая вылучалася кандыдатам у дэпутаты па Мінскай-Пушкінскай акрузе № 103, падала 20 лістапада ў акруговую камісію заяву аб прызнанні вынікаў выбараў па Пушкінскім акрузе 103 несапраўднымі.
У Еўрапарламенце лічаць, што парламенцкія выбары ў Беларусі «ізноў былі азмрочаныя шэрагам злоўжыванняў і недахопаў». Такую заяву зрабіў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Роберт Бедрань.