У Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі пятага лістапада прайшло чарговае пасяджэнне. На ім былі разгледжаныя два пытанні: па гатоўнасці ўсіх службаў да выбарчага працэсу падчас датэрміновага галасавання і непасрэдна ў дзень выбараў, а таксама разгляд скаргі Ірыны Давідовіч, кандыдаткі па Іўеўскай акрузе № 54.
Агітацыйныя мерапрыемствы праходзяць у Віцебску пры поўным дамінаванні кандыдатаў, якіх мясцовыя назіральнікі называюць «праўладнымі». Іх жа канкурэнтам выносяць папярэджанні і ніяк не спрыяюць у арганізацыі сустрэч з выбаршчыкамі. Яшчэ адна тэндэнцыя: актывізаваўся БРСМ…