Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Раман Юргель (Гродна) і Сяржук Русецкі (Бяроза) параўналі рашэнні аб месцах для перадвыбарчай агітацыі ў Гродне і Бярозе ў цяперашнім 2019 годзе і ў 2016-ым і прыйшлі да высновы, што рашэнні 2019 года значна ліберальней.
На шэсць гомельскіх дэпутацкіх мандатаў зараз прэтэндуе 32 чалавекі. Зыходзячы з выбарнай працэдуры ў акруговых камісій засталося ўсяго некалькі дзён для таго, каб правесці сходы па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Зарэгістраваныя камісіямі кандыдаты будуць мець месяц на правядзенне агітацыі і атрымаюць магчымасць трапіць у бюлетэні для галасавання.
“Дэпутат-прафесіянал” падаў у камісію 10 634 подпісы выбаршчыкаў. 250 подпісаў падлягала праверцы на дакладнасць звестак. Згодна выбарчага заканадаўства праверцы падлягае не менш за 20 працэнтаў подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах ад іх агульнай колькасці.
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».